Гэта мы — Интересные люди https://ilinterviews.com интервью с белорусами в формате лонгрид Mon, 11 Apr 2022 10:58:03 +0000 ru-RU hourly 1 https://wordpress.org/?v=5.2.21 https://ilinterviews.com/wp-content/uploads/2019/11/cropped-bubbles-32x32.png Гэта мы — Интересные люди https://ilinterviews.com 32 32 Барысаў – БАТЭ, запалкі, паб https://ilinterviews.com/borisov/ https://ilinterviews.com/borisov/#respond Tue, 24 Mar 2020 14:42:11 +0000 https://ilinterviews.com/?p=4007 Заснавальнік Ірландскага Паба – пра бізнесменаў Барысава, пітво і наведнікаў, якія п'юць «абы гарэла».

Сообщение Барысаў – БАТЭ, запалкі, паб появились сначала на Интересные люди.

]]>
Думалі, што ў Барысаве глянеце на замак і арэну, прагуляецеся каля Беразіны, а тады ўжо і няма што рабіць? А як жа выпіць за сваю каманду ў Ірландскім Пабе каля гарадскога стадыёна? Мы прыехалі туды не толькі па якаснае піва, але і каб паразмаўляць з яго заснавальнікам Мікалаем Рыжым пра бізнесменаў з 90-х, алкаголь і ўтульны бар з уласнай тусоўкай.

— Атрымалася цікава. Я ў Маскве працаваў 9 год таму. Там мы з сябрам аднойчы сустрэліся ў ірландскім пабе. Куфаль піва, другі выпілі – ужо хмяльныя трошкі (пстрыкае па шыі), сядзім… Вечар добры, усё цудоўна, размаўляем пра ўсё. Музыкі граюць. І Пашка такі кажа: «Мікола, чаму ў нас у Барысаве… Ды ладна ў Барысаве, нават у краіне няма такіх месцаў?» Кожны хлопец, калі мае дзесьці пад 30 год, кажа сам сабе: «Хачу адчыніць бар». І я такі, таксама п’яненькі, Пашке кажу: «Давай адчынім». – «А давай».

— Па п’яне!

— Адчынялі ж цвярозыя (пасмяхаецца). Вось праз год-паўтары ў 2012-ым адчынілі.

паб

 

— Цяжка было пачынаць?

— Самае цяжкае было тое, што мы нічога такога ані разу не рабілі. Мы адразу на гэтым вучыліся. Спачатку пайшлі ў выканкам, усё зарэгістравалі, у санстанцыю, да пажарнікаў. Да ўсіх схадзілі і запыталі, што ад нас патрэбна. Але нам не ўсё распавялі, таму што не хочуць працаваць, грошы ж і так атрымліваюць. Потым яны прыйдуць з праверкай, тады апавядуць, што ў нас не так (пасмяхаецца). На кожнай праверцы ўсё роўна нешта знаходзяць. Таму што ў нас што? Нельга не знайсці.

— Дагэтуль штосьці знаходзяць?

— Безумоўна. Трэба разумець, што ёсць некаторыя рэчы, якія немагчыма выправіць. СаНПіН у нас напісаны недзе ў 70-ых гадах. Ён амаль не змяніўся з таго часу. Напрыклад, там напісана, што мыльніца ад рукамыйніка павінна вісець не болей, чым на 5 сантыметраў. Абавязкова павінен быць кран, які тырчыць на вышыні паўметра. А я не магу зрабіць некаторыя рэчы, бо яны патрабуюць перепланіроўкі памяшканняў. 

— І за гэта даводзіцца кожны год плаціць?

— Шмат хто адэкватна падыходзіць да гэтага. Калі ў плане стаіць, то нешта выпішуць. У нас жа як? Трэба паказваць дзейнасць, што структуры працуюць. Мне падаецца, не трэба праводзіць праверкі, каб санстанцыя напісала, што тут нельга есці – людзі і так усё пабачаць. Калі ў мяне нямытыя талеркі, то да мяне папросту не будуць хадзіць. Галасаванне рублём, так званае. Але гэта пакуль што звычка. Веру, што час зменіцца. 

— З кім вы пачыналі гэтую справу?

— З жонкай і сябрам. Яго жонка таксама ў нас працуе. Мы лепшыя сябры амаль з дзяцінства. 

— Часта, калі пачынаецца агульны бізнес, то сяброўства знікае.

— Гэта не бізнес, а больш для душы. Таму што бізнес можа ў каго і атрымліваецца ў Менску, але ў маленькіх гарадках вельмі цяжка выжываць на такія грошы. Гэта не датычыцца грошай, таму сяброўства працягваецца. 

— Цяпер хто вашая каманда?

— Мая каманда – гэта я, мая жонка. А працаўнікі прыходзяць-сыходзяць, таму што ў нашай краіне мала хто звязвае сваё жыццё з барам. Гэта не Францыя, дзе можна сустрэць 50-гадовага афіцыянта ці бармэна. Тут часцей працуюць студэнты ці нейкія людзі, якія год-другі дзесьці перабіваюцца. Адзіны чалавек, які ў нас з самага адкрыцця – гэта сённяшні бармэн Слава, але ён ад нас сыходзіў некалькі разоў. Я нікога не трымаю, усе павінны неяк развівацца. У Амерыку Слава спрабаваў з’ездзіць, у Менск перабрацца. Ён вельмі добры чалавек і добры бармэн. Я пра ўсіх сваіх магу так сказаць. 

— Вы дзесьці вучыліся ўтрымліваць бізнес?

— Мы шмат на што глядзелі, шмат што вывучалі. У Косці ў Маскве я падпрацаваў некалькі дзён бармэнам. Быў на кухне, чытаў пра абсталяванне, рабіў канспекты, паглядзеў у інтэрнэце фотаздымкі, планы. Усё. Я прыехаў, паспрабаваў зрабіць, зрабіў. Некаторыя рашэнні былі проста цудоўныя, якіх я не бачыў у тых месцах, дзе пабываў. Некаторыя рэчы я не заўважыў, таму яны зрабіліся пазней, а нешта перарабіць ужо нельга. 

— Што хацелася б перарабіць?

— Некаторыя рэчы з барнай стойкай, па арганізацыі працы бармэна. Штосьці па арганізацыі кухні. Яе мы ўжо два разы перараблялі з ног да галавы.

— Але ўсё астатняе вывучалася на практыцы?

— На памылках, а інакш ніяк. Ва ўсіх бізнес-школах, якія існуюць у СНД, выкладаюць людзі, якія ані разу не займаліся бізнесам. Максімум, што яны зрабілі – гэта пачыталі кніжку, якую напісаў чалавек, які таксама не мае бізнесу. Не ўмееш працаваць, а вучыш. Вельмі рэдкі выпадак, калі чалавек напісаў кнігу пра сваю справу. Іх пералічыць па пальцах левай рукі сляпога повара. 

бар

 

— Бачу, што за гэтыя гады шмат чаго накапілася ў бары.

— Меч падарыў той самы Канстанцін, уладальнік бара з Масквы. Ён прывез яго недзе праз тыдзень, калі мы адчыніліся, і сказаў: «У кожным пабе павінен быць меч». Шалікі БАТЭ і іншых камандаў прывезлі фанаты. Там на бары грошы таксама напрывозілі, больш за 106 валютаў. Там жа калекцыя падставак да піва, больш за 200 штук. На бары ўвогуле шмат усяго. Вунь кінжал. Нават не памятаю, хто падарыў. Нешта ўвесь час дораць, прывозяць цікавыя штучкі. Мой нябожчык бацька – мастак. Ён намаляваў і падарыў пабу партрэт Артура Гінэса (ірландскі півавар). Яшчэ мой сябра быў, падаецца, у аэрапорце ў Францыі і пабачыў вінтажныя афішы канцэртаў. Прывез, падарыў, вось «Aerosmith», «The Doors».

 

Заспявайма ёдль!

«Бульба і шлюб – дзве занадта сур’ёзныя рэчы, каб з імі жартаваць», – кажа ірландская прымаўка. Апынулася, што Ірландскі Паб мае ў сабе і беларускі падтэкст.

— Ірландскі паб – гэта святовы брэнд. Калі прыходзіш у ірландскі паб, у ім заўсёды шмат знаёмых. Гэта пра людзей, а не папросту пра алкаголь. 

— Як ствараецца гэтая суполка?

— Адзін раз прыйшоў, другі – цябе ўжо ведаюць афіцыянткі, бармэны, людзі за суседнімі сталамі. Ты прыходзіш і 15 хвілін з усімі вітаешся. Потым толькі кажаш: «Мне як заўсёды». І бармэн ведае, што гэта. Ёсць тыя, хто гэтым не карыстаюцца, папросту прыходзяць паесці-папіць. А ёсць тыя, хто ўліваюцца ў тусоўку.

— Якое значэнне мае Ірландыя ў пабе?

— Калі я ўпершыню паспытаў Гінэс (піва) у ірландскім пабе, то пайшло: шмат чытаў, глядзеў і заўважыў, што ў Беларусі і Ірландыі шмат падобнага.

— Што напрыклад?

— Ёсць маленькая Ірландыя, а ёсць вялікая Велікабрытанія. Увесь час свайго жыцця ірландцы адстойваюць сваю незалежнасць. У іх таксама праблемы з мовай. У адрозненні ад нас, у Ірландыі нельга працаваць чыноўнікам, калі ты не ведаеш ірландскую мову. А размаўляюць на ірландскай мове 2-5 адсоткаў – нават менш, чым у Беларусі па-беларуску. Усе ведаюць, што гэта мова захопнікаў, але на ангельскай размаўляюць, таму што вельмі шмат турыстаў, не могуць адмовіцца ад яе. У нас тая ж самая сітуацыя з нашай мовай.

футбольный клуб

 

Тая ж сітуацыя з Вялікім Братам, які ўвесь час глядзіць на нас і хоча, каб мы сталі губерніяй. Бульба ж у Ірландыі стала вельмі папулярнай падчас галадамору, калі Англія не давала займацца гандлем. Яны таксама ядуць дранікі, але называюць іх боксці. Так у Ірландыі называюць і нашую бабку. Яе таксама, як у нашых вёсках, у нядзелю елі. Адчуваецца, што кельты вельмі паўплывалі на Беларусь. Той жа самы колер валасоў, блакітныя вочы. Музычныя інструменты: у іх валынка, у нас дуда.

— Як вы выкарыстоўваеце гэтыя падабенствы?

— Я праз гэтую культуру вырашыў разварушыць беларускую суполку. Я не магу зрабіць бізнес, які будзе пабудаваны на беларускай культуры. Атрымаецца вузкая рэч. Напрыклад, S*****.*y у невялічкім памяшканні, але поштай рассылаецца па ўсёй краіне. А шматпакутны «Ў Бар» адчыняецца-зачыняецца. Ніхто не ходзіць, але ўсе свядомыя жадаюць, каб ён існаваў. Таму людзі гатовыя скінуцца грашыма. Я не мог зрабіць нацыянальны, беларускі, фальклорны.

— Але хацелася б?

— Не тое, каб хацелася. Нельга зрабіць нашую беларускую карчму такім чынам, каб яна была такая ж вясёлая, як і ў ірландцаў, таму што ў іх нават памінкі – весялосць. Вось гэтым мы адрозніваемся вельмі моцна: яны намагаюцца не сумаваць нават калі вельмі сумна, а ў нас так нельга.  

 

Што рабіць, пакуль не піць?

Ірландскі Паб між іншым грае ролю пляцоўкі для некаторых культурных мерапрыемстваў горада, а таксама для славутых гуртоў і спевакоў нашай краіны.

— Тут у мяне неадначасова выступалі беларускія гурты: «Akute», «Нейра Дзюбель», «Дай Дарогу!», «Крама», «Лявон Вольскі». Лявон у Барысаве выступаў, калі яшчэ было «NRM». «Дзецюкі» былі ў кастрычніку. 

— Плануюцца яшчэ?

— Мы плануем, але трэба разумець, што я амаль ад ніводнага канцэрту не атрымаў плюс. Таму што калі я захачу яго атрымаць, то квіткі будуць непад’ёмныя, як у Менску. Я і так не магу сабраць залу. Апошнім разам я адмовіў Вольскаму, таму што калі мне патэлефанаваў Уладзімер, яго канцэртны арганізатар, я і шмат маіх знаёмых ужо набылі квіткі ў менскі Prime Hall, а ён хацеў канцэрт праз тыдзень у Барысаве. У пабе мне ўжо сэнсу не было рабіць, таму што ўсе з’язджаюць у Менск.

— А вечары з жывой музыкай часта ладзіце?

— Нашыя госці не зацікаўленыя, калі такое вельмі часта. Яны прыходзяць пагутарыць паміж сабой, нешта абмеркаваць. А жывая музыка – гэта іншы фармат. Таму гэта робім кропкава і заўсёды з паведамленнямі, каб людзі ведалі. 

ирландский паб

 

— Якія яшчэ мерапрыемствы ў вас адбываюцца?

— Курсы, раз на тыдзень гуляюць у «МазгаБойню». Удзельнікі плацяць арганізатарам, а я папросту даю пляцоўку. Гэта альтруізм. Я не раблю з гэтага бізнес. 

— А што наконт вашых уласных мерапрыемстваў?

— Самае-самае мерапрыемства – гэта Дзень нараджэння паба. Кожны раз бітком, людзей вельмі шмат. У нас тады музыка, конкурсы, фаер-шоу. Дзень Святога Патрыка святкуем па-рознаму. Летась папросту зрабілі акцыю па піве. Не паспелі дамовіцца з музыкамі. Але, каб было зразумела, 17 сакавіка (Дзень Св. Патрыка) без усялякай рэкламы было забраніравана 2/3 залы за два тыдні да свята. Тое ж самае ў нас адбываецца 31 кастрычніка (Хэлоўін) і 15 чэрвеня (Дзень нараджэння паба). Гэта мерапрыемствы, якія мы штогод ладзім. Людзі ўжо звыкліся, і ў іх календары стаіць галачка. 

— Як вы бачыце свайго кліента?

— Кліент – гэта госць. У рэстаранах ёсць такі карпаратыўны момант. Трэба выпраўляць: «Кліенты ў прастытутак» (смяецца)

— Ці з’явіліся сябры сярод гасцей?

— Сяброўства бывае рознае. Ёсць людзі, якіх я часта бачу, а ёсць людзі, якіх рэдка, але ведаю, што менавіта яны мне дапамогуць. Тут з’явілася сяброўства, але не ў глыбокім сэнсе. З адным чалавекам я вып’ю гарэлкі, а з іншым дзетак пахрышчу.

— Пэўна вялікую частку наведнікаў складаюць фанаты.

— Нашыя фанаты добрыя. Вось адзін з іх сядзіць зараз з сям’ёй. Самы старэйшы галоўны фанат у Барысаве. Кожны матч, калі БАТЭ праходзіць у Еўракубкі, то гэта поўны паб то немцаў, то ангельцаў. Ірландцы прыязджалі.

— Якія былі іх водгукі пра бар?

— Усе задаволеныя. Калі летам гуляла зборная Ірландыі, адна сям’я зняла домік непадалёк. Яны тры дні ў нас тусаваліся з раніцы да вечара. Самае добрае, калі яны сказалі: «У нас у Ірландыі такіх мала». Тут трэба разумець, што брэнд «ірландскі паб» па свеце разышоўся, але ён вельмі розны. Калі браць Усходнюю Еўропу, то гэта заўсёды добры інтэр’ер, як у Дубліне «Temple Bar». Калі мы не бярэм цэнтральны Дублін, а ў старонку на тры вуліцы адыдзем, то ірландскі паб – гэта белыя сцены, унітаз можа быць папросту дзюркай ў падлозе, як у нашых самых танных «румашных» з савецкага часу. 

 

Ці застаюцца грошы на піва?

Асабліва нас зацікавіла тое, што бар знаходзіцца далёка не ў самым бачным месцы горада – на нечаканы прыбытак ад раптоўных гасцей спадзяванняў мала.

— Калі б гэта была вялікая праходнасць, то бар бы не стаў такім месцячковым, было б больш людзей, якія прыходзяць раптоўна. Ва ўсім ёсць свая рамантыка. А горад небагаты. Ды і зацікаўленасць меншая. Ёсць такія людзі, якім не падабаецца, што ў мяне ідзе футбол. Шмат хто хоча, каб былі кліпы. Навошта? Ніхто не ведае. Ёсць катэгорыя людзей, якім не падабаецца, што ў нас грае рок, а не папса. Шмат каму патрэбна, асабліва а 11 вечара, каб дэнс-дэнс-дэнс. Ёсць людзі, якім падавай толькі піцу. Камусьці толькі сушы. Сушы трэба есці ў японскім рэстаране. Піцу – у італьянскім. У мяне ірландскі паб, у мяне свая кухня. Ёсць і тыя, каму не падабаецца кошт, якім усё роўна, што піць, абы гарэла.

купить пиво

 

— На што найбольш выдаткоўваеце?

— Найбольш у нас ідзе на закуп тавару: алкаголь, ежа. Але ўсё, што я купіў, потым прадаў. Гэта нельга лічыць тратамі. Без іх я не магу абыйсціся. Вось арэнда – гэта фіксаваная штука, якую я кожны месяц павінен адрэзаць. Да таго ж кошты вылічаныя для месцаў з вялікай праходнасцю. А калі гэта, як у нас, не заўсёды ўсё атрымліваецца добра. І на заробкі выдаткоўваем вялікую частку.

— Ці ёсць у вас партнёры?

— Ёсць рэстаратары, з якімі не перасякаюцца погляды. Ёсць тыя, з якімі ў нас вельмі добрыя адносіны. З Дзімай, уладальнікам яшчэ аднаго бара, заўсёды адзін аднаму дапамагаем. У мяне газ скончыўся – я да яго прыехаў. Аднойчы ім на выходныя не прыехалі сурвэткі для туалета і папера – я яму дапамог.

— То бок гэта больш па-сяброўску?

— Так-так. Ёсць у нас яшчэ караоке MyStar. Раней гэта была більярдная. У нас не хапала відэльцаў, а была поўная пасадка. Я папрасіў дапамогі, і нам далі. Яны ў нас талеркі бралі да гэтага. Без праблем. 

— А ці  існуе ў Барысаве нейкая бізнес-суполка?

— Нашыя бізнесоўцы дзеляцца на дзве катэгорыі: з 90-ых і не. Першы тып – гэта такія людзі: 90-я скончыліся, а яны размаўляюць так, як трэба было тады размаўляць. Блатная гэтая гаворка. З імі мне вельмі цяжка весці дыялог. Я вырас у сям’і мастака. Увесь час са сваім нябожчыкам бацькам я размаўляў на беларускай мове. Я хоць і рос у асяроддзі, калі мае сябры так ці інакш ужывалі тыя ці іншыя словы, але на мяне гэтага ўплыву, дзякуючы майму бацьку, не было. Я лаюся матам, але не выкарыстоўваю яго як коскі, кропкі. Калі па справе трэба мацюкнуцца, то мацюкнуся. 

— Ці адчуваеце канкурэнцыю ў Барысаве?

— Ды не. Розныя канцэпцыі ва ўсіх. Магчыма ёсць нейкія ў нас бары, якія між сабой дзяруцца. Я лічу, што месца хопіць усім. Калі ўзяць колькасць месцаў, дзе можна адпачыць, то іх значна менш, чым у Менску на душу насельніцтва. Безумоўна, трэба сказаць, што і дастатак у Барысаве меншы. Калі грошы будуць, то і месцаў будзе больш.

 

Не абы гарэла – абы смакавала

Некаторых усё ж прываблівае менавіта запальваючая якасць алкаголю, таму без інцыдэнтаў у пабе не абышлося.

— Былі дракі, бываюць канфлікты, бывае, што людзі прыходзяць упершыню, і яны адразу зараджаныя негатывам, яны хочуць канфлікту – канфлікт атрымліваюць, а потым трэба выклікаць міліцыю. Да ўсякага даходзіла. Шмат чаго было, хаця калі браць іншыя месцы, то ахову выклікаюць па 3-4 разы на ноч, а ў нас 3-4 разы на год. 

— Чаму ў вас так?

— У нас няма таннага бухла. Нельга прыйсці і на 5 рублёў напіцца гарэлкай. Такая магчымасць выключаная. Калі людзі прыходзяць, то гэта ўжо папросту канфліктныя людзі самі па сабе. Бывае, падвыпіўшы прыходзяць. Бываюць людзі, за якімі бацькі не сачылі ў дзяцінстве, і яны выраслі ў тое, ува што выраслі. Людзі ўсе розныя. Ёсць людзі, у якіх толькі падшафэ праяўляецца нешта. Вось жывеш, ёсць каля цябе чалавек, і ты думаеш, што ён залаты. Потым пэўны час на стакане пасядзелі, і ты думаеш: «Ё-маё». Такое бывала. Ёсць жа людзі, якім сорамна пасля п’янкі, а ёсць людзі, за якіх сорамна (пасмяхаецца)

борисов википедия

 

— Якое ў вас любімае піва?

— Гінэс. 

— А што наведнікі п’юць часцей?

— Гінэс (пасмяхаецца).

— Гэта можна растлумачыць?

— Любоў да Гінэсу – гэта такая справа… Ёсць гісторыя. Мне аднойчы яе апавёў Канстанцін. У Гінэс улюбляюцца ў трох выпадках. Гэта можа быць любоў з першага разу. Паспытаў – і назаўсёды. Другі выпадак – гэта калі адзін бакал, трэці – і таксама. А  трэці – гэта калі не п’еш, не п’еш, не п’еш яго, а потым адзін раз паспытаеш і такі: «О, Гінэс». Вось у мяне так атрымалася.

Калі я ўпершыню яго паспытаў, то мне не спадабалася. Мне спадабаўся Кілкені. Я год ці два не піў Гінэс, толькі час ад часу. І вось у нейкі момант я прыходжу да Канстанціна ў бар, там у яго 23 піўных крана. Я ўжо ўсё паспытаў, сяджу. Бармэн пытае: «Ну што сёння будзеш?» – «Ну нават не ведаю, што выпіць. Гэта сёння будзе горкім, гэта дужа салодкім (пасмяхаецца). Гінэс!» І ён: «Ты ж яго не п’еш». – «Мабыць усё ж п’ю».

Я паспытаў Гінэс і зразумеў адно: для мяне там баланс ва ўсім. Калі я яшчэ не выпіў 100500 піўных сартоў, то мне падавалася, што Гінэс невясёлы, што нічога цікавага ў ім няма. А калі паспытаў, то мне ўжо адно вельмі горкае, другое вельмі салодкае, тое вельмі кіслінкай нейкай аддае, тут хмелю вельмі шмат. У Гінэсе нічога гэтага няма. Ён ані горкі, ані салодкі. Ён Гінэс.

— І заўсёды ўжо яго п’еце?

— Калі мы сядзім з хлопцамі і п’ем адно за адным, то тады п’ю толькі яго. Я не магу выпіць два куфлі Дабл IPA, адзін куфаль Портэр, яшчэ нешта. Зранку тады не прачнуся. У мяне башка будзе… А калі я п’ю Гінэс, то ведаю, колькі мне яго можна. 

— Ёсць рэцэпты з гісторыяй?

— Мабыць у нас толькі адзін такі кактэйль ёсць. Вясёлая назва ў яго: «Перо из жопы полярной совы». Дзяўчынка сядзела і анекдот апавяла, дзе гэтая фраза ўжывалася. Ну а ў нас быў кактэйль, для якога Дзяніс не мог прыдумаць назву, так і назвалі. 

— Пасуе пад назву?

— Дзяніс дадаў джын, таму ён аддае ядлоўцам, і мае невялічкае зімовае адценне. Па выглядзе не пасуе (пасмяхаецца).

 

домашний пиво

 

Калі мы думалі наконт інтэрв’ю пра паб у Барысаве, то ўяўлялі сабе выключна забаўляльнае месца. Але і гэтым разам трапілі туды, куды і хацелі, каб нас завяла новая рубрыка – да тых людзей, якія змяняюць свой горад.

— Калі я адчыняў паб, мне ніхто не хацеў прадаваць дарагое піва. Была толькі адна невялічкая крама, у якой можна было купіць смачнае еўрапейскае піва. Лічылася, што ў нас няма попыту, што ў рэгіёнах п’юць толькі нейкае таннае беларускае. Мне казалі, што ім нецікава прыязджаць, ставіць краны, прыбіраць іх. Думалі, што мы не зможам прадаць. Але пазней зразумелі, што ўсё добра. І з чатырох кранаў адразу стала восем.

Зараз не ведаю, колькі: яно заўсёды туды-сюды вагаецца. Адно і тое ж у мяне не стаіць. Недзе праз два месяцы гэтае еўрапейскае піва было амаль ва ўсіх крамах. Атрымалася, што ўсё ж такі ёсць тыя, каму гэта цікава. Тое ж самае з канцэртамі. У нас толькі Дом Культуры рабіў іх, і ніхто туды не хадзіў. Я паспрабаваў, ну і час ад часу пачалі рабіць нейкія канцэртныя гісторыі. 

батэ

 

З «МазгаБойняй» таксама. Калі яны прыйшлі, у мяне яшчэ не было тэхнічнай магчымасці паказваць карцінку на ўсе тэлевізары адначасова. Я заняўся гэтым пытаннем. Пакуль што яны знайшлі іншае месца, але гэтая пляцоўка не займалася іх рэкламай, а афіцыянткі маглі папросту не падыходзіць да сталоў. Ну незацікаўленая была гэтая пляцоўка. Да шостай-сёмай гульні туды прыходзіла ўсяго 6 камандаў. Я хлопцам сказаў: «Давайце да мяне». Тэхнічна ўсё ўжо было магчыма. Праз паўгады ў нас гуляла 20 каманд штотыдня. 

— Чым так важна «МазгаБойня»? 

— У Барысаве няма мерапрыемстваў, а гэта такі спосаб правесці час, і мазгі парухаюцца. Іншыя пляцоўкі таксама захацелі праводзіць. Зараз «Jack Quiz», новая гульня, ладзіцца на «Fабрыцы», на той пляцоўцы, дзе была «МазгаБойня». Ім ужо стала цікава. Цяпер ужо ніводная пляцоўка не адмовіць ніводнаму кўізу, таму што ўсе бачаць, што гэта нейкія грошы ў будзённы дзень. Але я рабіў гэта ў першую чаргу не для грошай. Яшчэ год 5 таму вырашылі набыць настольныя гульні. Прывезлі недзе 10. Цяпер настольныя гульні ў нас у кожным трэцім бары. 

— Чаму не ў Менску зрабіць бар?

— Я не люблю мегаполісы. Мне падабаецца мой родны Барысаў. У адзін момант вырашыў, што калі ўжо я буду звязваць жыццё з Барысавам, то буду рабіць нешта добрае для горада. Так ці інакш я буду намагацца ўплываць на людзей, якія тут жывуць. Зрабіць паб – гэта я лічу вельмі добрым з майго боку ўчынкам. Ох, ёсць рэчы, на якія я б хацеў яшчэ больш паўплываць. Але пачынаю з сябе. Мне б хацелася, каб сваю справу добра рабілі і нашыя чыноўнікі, якія сядзяць на пасадах. А я бачу, што яны не ведаюць, як рабіць добра. У нас ёсць нейкія выпрацаваныя стандарты, якія даўно неактуальныя. 

— Якія планы на будучыню?

— Калі браць паб, то папросту працягваць. Цяпер мы з жонкай больш зацікаўленыя ў тым, як бы нам зрабіць, каб Барысаў стаў невялічкім еўрапейскім гарадком, а не Чалябінскам. Сёлета вырашылі з жонкай пачаць. А як мы будзем гэта рабіць, яшчэ не ведаем.

 

рэгіён

 

«Жоўта-сіні фронт, жоўта-сінія фанаты, сын! На трыбунах муцім шоу, як раз’юшаныя псы!» Нечым такім мы падбадзёрвалі сябе, змагаючыся з ветрам і холадам. І безумоўна, на шляху да Ірландскага Паба мы традыцыйна назбіралі для вас думкі мясцовых. Паразмаўлялі з барысаўчанамі пра векавечнае: дуракі і дарогі.

борисов фото

 

Юлія, ТАА «Резинотехника», 32 гады
«Парк гарадскі падабаецца. У нас быццам усё нармальна. Мы жывем за чыгункай, там менш шуму. Нам нішто не перашкаджае, але дарогі кашмарныя. Ехаць немагчыма. У нас дык увогуле можна калёсы пакінуць. Я б у Менск не пераехала, мы звыкліся. Тут ціха, спакойна. Менск быў бы шумны моцна, вялікі. Тут прасцей»

Зміцер, вучань школы №8, 15 год
«Я не хачу з‘язджаць у Менск, магчыма толькі на вучобу і ўсё. Менск – вялікі горад, гэта не для мяне. У Барысаве маё любімае месца – гарадскі парк. Там прыгожа, прырода. Пагуляць можна. Толькі вось цяпер гэтая будоўля моста перашкаджае, шчыра кажучы. А так усё добра. Калі ўсё зробяць, то будзе прыгожа».

Наталля, Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 58 год
«Парк, мабыць, любімае месца. Я ўвогуле люблю папросту горад. Хацелася б у Менск з‘ехаць, але няма сродкаў. Я люблю вялікія гарады. Люблю сёння паехаць у адзін раён, заўтра ў іншы»

Святлана, месца працы не назвала, 47 год
«Мы переехали в Борисов из России по семейным обстоятельствам. Зачем же все раскрывать? Вы записываете все это? Вот поэтому я так и отвечаю. Любимое место в Борисове – дом. Больше ничего не люблю. Тут дороги – проблема. Еще больше всего здесь угнетает… Так как я работаю в Минске, а живу здесь, все учреждения, которые надо посетить, например, ЖКХ , работают только по будням с 8 до 17! Поэтому никакого здесь у меня любимого места абсолютно нет. Хотела бы, конечно, переехать в Минск, но материальная составляющая не позволяет»

Зміцер, без працы, 45 год
«Я пераехаў сюды з Варшавы, мабыць, тыдзень таму. Барысаў – мой родны горад, тут мая сям’я, мае дзеці, і я вырашыў вярнуцца. У Варшаве быў доўга, нават не памятаю, колькі. Зараз тут трэба знайсці працу. У Барысаве люблю Батарэі (лішкі ўмацаванняў на правым беразе Беразіны 1812 года), старую частку горада, касцёл, рынак»

Аліна, вучаніца гімназіі №3, 17 год
«Я тут жыву ад самага нараджэння, да ўсяго ўжо прызвычаілася, таму, напэўна, няма любімага месца. Галоўным чынам уся моладзь гуляе ці ў парку, ці па плошчы. Хацелася б, каб былі больш сучасныя будынкі. Безумоўна, хацела б пераехаць у Менск на вучобу ды і ўвогуле. Там больш перспектыў»

Яўген, пенсіянер, 69 год
«У Дом культуры схадзілі нядаўна на «Лебядзінае возера», прыязджалі з Менску з прымай. Я думаў прывязуць нейкі моладзевы ці ветэранскі склад, а яны прывезлі першы. Не хацелася б пераехаць у Менск. Я, калі б пераехаў, то, мусіць, у Маскву, у мяне там дачка. Ці ў Нідэрланды, у мяне там сын. Ёсць у нас з жонкай думкі кудысьці рвануць. Мабыць да цёплых берагоў, дзе больш сонца. Гэта так, мары. У Менск не хочацца. Шумна і дзе там жыць? На дзявятым паверсе, за ліфт плаціць і чакаць, пакуль ён прыедзе? А ў мяне тут усё: каліту адчыніў, у двор выйшаў, майку апрануў і нікога не баюся. Кроп пасеяў, агурок сарваў, бульбы выкапаў вядро, каб на рынак не бегаць. Ну і ўсё, усё добра»

Надзея, пенсіянерка, 62 гады
«У мяне каля Барысава адзінае любімае месца, дзе я нарадзілася – Брылёўскае поле. А тут мне гуляць няма калі: на лецішча езджу. У Менску я не люблю бываць, бо там шумна. Я прыязджаю ў Менск і думаю: «Хутчэй бы мне ў электрычку сесці і назад. Ой, я бліжэй, бліжэй да свайго горада! Ой, усё добра, ціха». Прыехала на чыгунку, іду, на вуліцах спакойна, натоўпу няма. Усё добра, толькі каб п‘яніц менш было»

Таццяна, пенсіянерка, 66 год
«Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Мне, напрыклад, Прыгор’е маё падабаецца, мікрараён. Гуляем на цэнтральнай плошчы. Асабліва не хаджу, таму што інвалід другой групы. Не падабаецца мне, калі доўга грыміць. У нас жа цяпер рамонт моста, гэта ўсё зацягнулася. Яго ўжо робяць можа больш за год. І нязручнасці, безумоўна».

Мікалай Рыжы, саўладальнік Ірландскага Паба, 36 год
«Калі так браць, я папросту хаджу пешшу па горадзе і ўсё. Я не абіраю канкрэтнае месца. У дзяцінстве ў мяне, безумоўна, такія месцы былі. Паловы з іх ужо няма, у другой палове рамантыка знікла. Хацелася б, безумоўна, каб у нас замест лядовага палацу, які нікому не патрэбны, зрабілі б гарадскі парк і бераг ракі, чым гэты лядовы ў горадзе, дзе нават на коўзанку не збіраецца людзей. Тут БАТЭ. А яны збіраюцца будаваць арэну. Для каго? Навошта?»

 

 

Сообщение Барысаў – БАТЭ, запалкі, паб появились сначала на Интересные люди.

]]>
https://ilinterviews.com/borisov/feed/ 0
Бабруйск – бабры, мастакі, 1387 https://ilinterviews.com/bobruisk/ https://ilinterviews.com/bobruisk/#respond Tue, 25 Feb 2020 14:47:17 +0000 https://ilinterviews.com/?p=3753 Заснавальніца «1387» – пра бізнес-суполку Бабруйску, горад і кліентаў, якія не падпарадкоўваюцца правілам.

Сообщение Бабруйск – бабры, мастакі, 1387 появились сначала на Интересные люди.

]]>
1387 – год першага ўспаміну пра Бабруйск, але так называецца і ўтульная антыкавярня ў гэтым горадзе, дзе можна і гарбаты выпіць, і апгрэйднуць свае веды ў самых розных напрамках. Мы знайшлі дзень, каб прыехаць сюды ды паразмаўляць з заснавальніцай «1387» і камандай тайм-клубу пра асаблівасці рэгіянальнага бізнесу, гараджан Бабруйска, пра тое, як цягне туды, дзе нарадзіўся. Пачнем жа з таго, з чаго ўсё пачалося.

Наталля: Я вырасла ў Бабруйску, але паехала вучыцца. Не жыла тут каля дзесяці гадоў. Працавала ў Менску, Еўропе журналістам і менеджэрам у розных праектах. Потым вярнулася, зразумела, што не важна, дзе ты – важна, хто побач і чым ты займаешся. Пачала шукаць, хто што робіць. Калі кажуць, што ў маленькіх гарадах нічога не адбываецца, гэта насамрэч не так. Сказаць, што ўсе сядзелі, чакалі толькі мяне – так не было. Хтосьці арганізоўваў гульні ў «Мафію», былі творчыя людзі, якія ладзілі майстар-класы. Мая сяброўка рэжысёрка прапанавала праводзіць сустрэчы людзей, якія любяць артхаўснае кіно. Мы збіраліся на кватэры, глядзелі, абмяркоўвалі. Вось з гэтай суполкі ўсё пачалося. Вырашылі, што будзем шукаць памяшканне, і гэта будзе выходзіць за рамкі кватэры.

бобруйск

 

ІЛ: Якую ідэю вы закладалі ў прастору?

Наталля: Мая задача, каб у бабруйчан былі тыя ж магчымасці, што і ў жыхароў іншых гарадоў. Я ганаруся тым, якія вялікія мерапрыемствы ў нас былі. Насамрэч рэгіёны выключаныя са шматлікіх падзеяў і ў людзей няма тых магчымасцяў, якія ёсць у менскіх. Гэта ненармальна. У нас быў медыяфорум «Media Literacy Solutions» і вялікая школа, дзе размаўлялі пра медыяграматнасць. Сёлета ў нас прайшла частка літаратурнага фестывалю «Прадмова». Гэта класна, што яны выехалі ў рэгіёны.

ІЛ: Ёсць такое, што баяцца выязджаць па-за Менск?

Наталля: Некаторыя арганізацыі з Менску маюць страх, ці ўсё будзе выглядаць на тым узроўні, на якім павінна. Але мы зрабілі, і да нас з’явіўся давер. Прастора пасуе, горад таксама развіваецца.

ІЛ: У чым праяўляецца гэтае развіццё?

Наталля: Напрыклад, на імпрэзах важна пакарміць людзей і зрабіць гэта класна, экалагічна, прыгожа. Раней з гэтым была праблема – мы самі гатавалі. Але цяпер з’явіліся нашыя партнёры – «Любімае месца», кандытэрская кавярня. Яны робяць класны кейтэрынг. Мы ўжо можам зрабіць нейкую сустрэчу на VIP-узроўні. 

ІЛ: Якія ў вас яшчэ партнёры?

Наталля: Ёсць гатэль: мы можам арганізаваць трансфер, сустрэць. Да гатэля, безумоўна, ёсць яшчэ пытанні. Праблема рэгіёна ў тым, што людзі, якія там працуюць у сферы паслуг, не заўжды добра робяць сваю працу. Насамрэч у нас вельмі шмат партнераў, якім я давяраю. Ёсць свая файная бізнес-супольнасць, якая развіваецца. Гэта партнёры ў сферы друку, шмат людзей з бьюці-сферы.

 

Прастора і тыя, хто яе даглядае

Сённяшняя прастора для антыкавярні не першая. Зараз тут ёсць асноўны пакой, які змяшчае 50 чалавек, дзіцячы пакойчык, клас для больш фармальных сустрэчаў, клас для творчых заняткаў, пакой для чылаўта і дворык, дзе нават ёсць мурал на сцяне, які намаляваў бабруйскі мастак Жэня Ёж.

бобруйск расписание

 

Наталля: Першая прастора была 50 квадратаў, другая – 100. Але там была адна вялікая зала. Ён візуальна быў падзелены на тры часткі, але калі ў першай частцы збіраўся нейкі майстар-клас, а ў іншай пры гэтым хтосьці гуляў у настолкі, было некамфортна.

ІЛ: У дворыку таксама штосьці робіце?

Наталля: Гэтым летам упершыню, бо толькі зараз атрымалася нанесці прыгажосці. Тут адзін з крэатыўнейшых муралаў. Мне вельмі падабаецца, мастак малайца. У нас ёсць шмат планаў: хочам зрабіць, каб была сцэна, нейкі навес зверху, бо калі дождж і сонца, то там не вельмі камфортна. Яшчэ ў нас ёсць мара, каб з’явіўся фудтрак. Вулічная ежа, але з бабруйскім каларытам.

ІЛ: Аўдыторыя таксама пашырылася?

Наталля: Было насамрэч нашмат больш душэўна, чым цяпер. Збіралася 100-150 чалавек, мы ўсе адзін аднаго ведалі. Сёння ў нас аўдыторыя амаль 2 тысячы чалавек. Я ўжо не магу сказаць, што ведаю ўсіх у твар, не з усімі сябрую. Вельмі цікавы быў Дзень народзінаў 19 лістапада, бо прыйшлі ўсе, хто быў ад пачатку. Яны падтрымлівалі нас шмат год, у кагосьці нарадзіліся дзеці. Смяяліся, што ўжо іх знаёмім. 

ІЛ: Ужо 5 гадоў існуе вашая прастора. Якія цяжкасці ўзнікалі на пачатку?

Наталля: Людзі не разумелі, што гэта. Я рабіла маркетынгавае даследванне, калі выпускалася з бізнес-школы, і ўжо тады ведала, што не ўсе зразумеюць, што такое антыкавярня. Тая ж санстанцыя не вельмі разумела, што за мадэль. Яны ўбачылі слова кавярня, і ўсё. Тады, канешне, трэба было распавядаць, паказваць, але мы растлумачылі. Я задаволеная тым, што атрымалася. Для мяне вельмі важна, што людзі падтрымалі гэту ідэю, таму што я б адна ніколі гэтага не зрабіла. 

купить +в бобруйске

 

ІЛ: Хто вас падтрымаў?

Наталля: Калі пачынала 5 год таму адна, у мяне не было ніякай каманды – толькі мая сям’я, якая дапамагала штосьці прынесці, аднесці, прыбраць ці расставіць. Мая маці рабіла ўсялякія маленькія элементы інтэр’еру. Потым паціху стала збірацца класная каманда людзей, якія ведаюць, якая ў каго адказнасць, хто што робіць. Мне стала прасцей, больш устойліва.

Перад тым, як мы запыталіся пра стварэнне каманды, прыйшла Сэм, дырэктарка антыкавярні. Яна далучылася да размовы ды дапамагла адказаць на гэтае пытанне.

Сэм: Што цікава, першапачаткова гэта былі валанцёры. 

Наталля: Так, вось Сэм у нас спачатку валанцёрам была. 

ІЛ: Колькі цяпер людзей у вашай камандзе?

Наталля: Сем чалавек. Зараз у камандзе Сэм, дырэктарка. У нас два адміністратары: Арцём і Мікіта, гэта нашыя супергероі. Ёсць фатографка Дар’я, якая часткова займаецца SMM. Зараз мы яе працаўладкоўваем, і яна будзе арт-мэнэджарам. Гэта важны блок для нас. Ёсць Інга, садоўніца, бо за дворыкам трэба прыглядаць. Сёмая ў камандзе дызайнерка Аксана. Яна робіць класныя рэчы. Напрыклад, мы маем упрыгожванні з вінілавых пластынак. Гэта экалагічна: старыя матэрыялы перарабляюцца ў нешта новае. 

ІЛ: Усе атрымліваюць заробкі?

Наталля: Не ўсе. Гэта складанае пытанне. Мы маем мэты бізнесу, каб стаць больш устойлівымі эканамічна. На заробкі трэба дзесьці зарабляць. 

 

Пра мерапрыемствы і іх наведнікаў

У гэты момант Наталля нас пакінула на пэўны час. Тут спраў сапраўды шмат, бо амаль кожны дзень праходзяць сустрэчы.

детский театр

 

Сэм: Мы актыўна збіраем бізнес-суполкі: ёсць клуб прадпрымальнікаў, сустрэчы з экспертамі ў фармаце перадачы асабістага досведу. Усім падаецца, што як толькі пойдзеш у бізнес, то ўсё будзе супер, а потым спатыкаюцца з суровай праўдай. Мы пачалі рабіць турніры па гульням раз на месяц, маем моўныя курсы і клуб гутарковай ангельскай.

ІЛ: На што больш ходзяць?

Сэм: Самае маштабнае мерапрыемства – аніме-паці. Божа, я сама тусіла на анімцы гадоў дзесяць таму (смяецца). Як суполка яна развалілася, але засталося вось гэтае аніме-паці раз на сезон: асенні баль, зімняя вечарына. І ў іх тут абсалютнейшае буянства. Гэта ў асноўным дзеці 14-16 гадоў, але заскокваюць і пара дарослых старых-добрых барадатых анімешнікаў. Гэта нашыя сябры.

ІЛ: Ці для антыкавярні норма такая колькасць мерапыемстваў?

Сэм: Мы ўжо не тайм-кавярня. У іх сістэма такая: ты прыходзіш і плаціш за праведзены тут час. У нас дагэтуль можна плаціць за час, пагуляць у настолкі, пачытаць, але гэта адбываецца даволі рэдка. Цяпер мы арыентаваныя на мерапрыемствы і больш падобныя да арт-прасторы.

ІЛ: Чаму так атрымалася?

Сэм: Пра нас пачулі і сталі прыязджаць з Магілёва, праводзіць тут ток-шоу. Мы зразумелі, што гэта прыцягвае больш увагі, і трэба працаваць у такім напрамку. Да таго ж аўдыторыя тайм-кавярняў – гэта моладзь 18-25 год, студэнты. Такой моладзі ў Бабруйску няшмат, бо ў нас няма ўніверсітэтаў. Усе студэнты папросту з’язджаюць. Мы яшчэ злавілі той момант, калі тут быў філіял БДЭУ, ён зачыніўся гады тры таму. Тады моладзі было значна больш.

ІЛ: Якая ж у вас аўдыторыя?

Сэм: Гэта 28+, актыўныя жыхары. Большую частку складаюць тыя, хто выехаў, адвучыўся і вярнуўся сюды з сям’ёй. Гэта сацыяльна актыўныя людзі, якім не ўсё адно на сваю адукацыю, развіццё, якія імкнуцца да чагосьці новага.

ІЛ: Як вы працуеце на адыторыю?

Сэм: Нядаўна я ездзіла на «Фабрыку прастор» у Маскву. Гэта была вялікая канферэнцыя, на якой між іншым абмяркоўвалі крэатыўныя прасторы ў маленькіх гарадах. Апынулася, што мы не адныя, у каго дрэнна спрацоўваюць сацсеткі. Асабісты кантакт і сарафаннае радыё дапамагае нашмат больш. 

 

Каманда – пра сябе

Вядома, мы сядзелі не адны. Вакол былі тыя, хто дапамагае антыкавярні існаваць і паляпшацца. Між імі была і Даша, якая дапамагла палепшыцца і нам, бо адфоткала інтэрв’ю, якое вы зараз чытаеце. Тут час на тое, каб распытаць супрацоўнікаў, як яны трапілі ў «1387».

Даша: Мне падаецца, што першае мерапрыемства, на якое я трапіла, было 4 гады таму, навагодняе, якое ладзім кожны год. Потым я неяк дапамагала. Сёлета зразумела, што больш не магу працаваць у школе настаўніцай геаграфіі. Гэтай вясной як раз шукалі адміністратара. Я напісала, што вельмі хачу, але да канца навучальна года не магла сысці, бо там вучні, з якімі я вельмі добра стасуюся, і не хочацца іх падстаўляць. Наташа сказала, што яны ўсё роўна мяне чакаюць, але на пасаду арт-мэнэджэра. Гэта больш не дзеля заробку, а для душы. Пра грошы тут не вельмі думаеш. 

Адміністратар Арцём спачатку зрабіў тут турніры па мабільнай гульне, пазней прыйшоў працаваць па аб’яве. Валанцёрка Ванэса прыйшла ў «1387» пасля гарадскога квэсту, палюбіла гэтае месца і пачала дапамагаць. Пазней Сэм прапанавала дзяўчыне стаць валанцёркай.

Сэм: Гэта было недзе 4 гады таму. Мы муцілі паэтычныя вечары ў тайм-кавярне, а потым убачыла паведамленне Укантакціке, што яны пераяжджаюць і патрэбна дапамога. Пазней Наташа прапанавала мне стаць валанцёркай. Я рабіла вялікія гульнятэкі і кіравала клубам аматараў артхаўснага кіно. На нейкі перыяд я знікла, праз пэўны час прыйшла ізноў, а Наташа ўласна шукала адміністратара. Ну вось, сышлося (смяецца)

антикафе

 

ІЛ: А вы ўсе ўвогуле адчуваеце, што змяняеце горад?

Сэм: Так. Калі б не, то мы б тут не працавалі. Яшчэ раз, гэта не пра грошы.

Ванэса: Пасля таго, як быў Дзень народзінаў, прыйшло шмат цікавых людзей, Наташа столькі ўсяго апавядае. Ты слухаеш: уаў! Гэта такія ідэйныя людзі, якім цікава штосьці большае за матэрыяльна камфортнае жыццё. Гэта вельмі натхняе! Я ўжо не кажу пра тое, што тут існуе прагрэсіўнае мысленне. калі мы сустрэліся з табой (да Сэм), паразмаўлялі ў нядзелю. Блін! Гэта папросту камень з душы, калі чалавек табе кажа, што ты нармальны! Гэта афігенна, асабліва калі табе ўсё жыццё пічкаюць адное і тое ж: што правільна, што не.

ІЛ: У Бабруйску ёсць яшчэ месцы, якія змяняюць яго ў прагрэсіўны бок?

Сэм: Ёсць нашыя сябры, якія нядаўна адчыніліся. Гэта прастора «Паветра», якая выйшла з нашага тайм-клубу. Гэта заняткі ёгай і аромадыягностыкай. Ёсць цудоўная актывістка Юля Саковіч, якая сёлета ўжо другі раз ладзіла эка-фестываль «Пікнічок». У Бабруйску маем цудоўную пару Красных, у якой Алег робіць ачмуральныя экскурсіі па горадзе. У нас дастаткова, калі не прастор, то неабыякавых людзей.

 

Адкуль грошы на настолкі?

У тайм-кавярне каля 40 настолак. Да нас вярнулася Наталля и ўжо з ёй пасля настолак мы плаўна перайшлі на размову пра грошы. І то нядзіўна, бо настолкі каштуюць нямала.

настолки

 

Сэм: Яшчэ адна тэма, з якой мы сутыкнуліся. Людзі не ведаюць, што гэта прыкольна. Зараз у трэндзе відэагульні. Мы пачалі аднаўляць розныя турніры па гульням. Улетку зладзілі турнір па Mortal Combat, Just Dance (віэагульні) і Alias (настолка), каб паглядзець, хто на што пойдзе. Пабачылі, што рабяты, якія прыйшлі на Mortal Combat, зацанілі і іншыя гульні. 

ІЛ: Як вы назбіралі столькі настолак?

Наталля: За паўгады да адкрыцця прасторы людзі накідвалі назвы настолак, і я набывала. 

ІЛ: Вы не партнёрыцеся з прадаўцамі?

Наталля: Ёсць некалькі сайтаў, на якіх у нас зніжкі, таму што мы час ад часу набываем. 

ІЛ: Адкуль ідуць грошы на настолкі і іншыя рэчы?

Наталля: Ёсць людзі, якія прыходзяць і аплочваюць праз касу час. Ёсць тыя, хто праводзіць у нас мерапрыемствы. Мы арганізатары: аказваем паслугі па правядзенню мерапрыемстваў. 

ІЛ: Можа зарабляеце краўдфандынгам? 

Наталля: На Дзень народзінаў мы рабілі краўдфандынгавую кампанію на MolaMola і сабралі 240 рублёў. Сама мадэль краўдфандынгу чым класная і цікавая, што падтрымліваюць і тыя, хто не можа прыйсці, але ім важна гэта зрабіць. 

ІЛ: Прыбыткі пакрываюць выдаткі?

Наталля: Цяжкае пытанне. Гэта заўжды такія вясёлыя амерыканскія горкі (пасмяхаецца). Вось у сезон кастрычнік-сакавік больш выдаткаў, але і больш прыбыткаў. Летам цяжка зусім, таму што арэнда застаецца, а прыбыткі рэзка падаюць, таму што менш адукацыйных сустрэчаў. Людзі жадаюць выходзіць на вуліцу, з’язджаюць адпачываць, ім не хочацца вучыцца. 

ІЛ: На якія патрэбы бізнесу выдаткоўваеце найбольш?

Наталля: Арэнда. Нашая бізнес-мэта – набыць свой будынак. На другім месцы працоўныя месцы. Гарбата, кава і печыва – усё гэта нашыя расходы, але гэта не так шмат грошай. Гэта падаецца, што зараз прыйдуць і ўсё з’ядуць. Людзі не ядуць і не п’юць так шмат, з гэтым норм. Вось камуналкі больш за печыва. У сезон, мне падаецца, камуналка нават вышэйшая за выдаткі на заробкі. Ну і падаткі, але мы працуем па спрошчанай сістэме: 5 адсоткаў ад заробленых грошай. 

ІЛ: Узнікаюць праблемы з дзяржавай?

Наталля: Ужо няма такога. Ёсць закон, і калі ўсё робіш па ім, то цяжкасцяў не можа быць. Так, у іх ёсць смешныя патрабаванні, але не выконваць іх таксама смешна. Напрыклад, у цябе ёсць гэты метр плошчы ад твайго будынку, які трэба прыбіраць. Бываюць смешныя моманты, калі толькі прыбраў снег, а ён ідзе. Снег тут жа нападаў, яны прыйшлі і аштрафавалі. 

ІЛ: Некаторыя сустрэчы вы робіце бясплатнымі. Як выбіраеце, за што браць грошы, а за што не?

Наталля: Наконт кожнага мерапрыемства мы вырашаем кожны раз. У нас ёсць каштоўнасці. Мы разумеем, што не ўсе тэмы могуць быць манетызаваныя. Не заўжды гэта тая тэма, пра якую можна адкрыта казаць. У рэгіёны гэта прыходзіць больш павольна. Толькі пару год таму мы пачалі размаўляць пра гендарныя пытанні. Гэта такая тэма, што мы не ведаем, ці чалавек гатовы прыйсці на лекцыю і заплаціць грошы. А дзе ў сучасным грамадстве гэтыя лекцыі яму могуць спатрэбіцца?

Сэм: У Бабруйску асабліва.

Наталля: Ёсць нейкія культурніцкія мерапыемствы, як музыка тая ж. Яны некамерцыйныя, таму што для нас важна, каб гэтыя музыкі мелі магчымасць паказаць сябе, каб людзі бачылі, што нашая культура нашмат шырэй за тое, што яны бачаць па тэлебачанні ці ў доме культуры (пасмяхаецца). Ёсць экалагічная тэматыка, якую мы спрабуем прасоўваць. Таму мы называем сябе сацыяльным бізнесам. У нас ёсць камерцыйная частка імпрэзаў, але за гэтыя грошы мы маем магчымаць падтрымліваць нейкія важныя некамерцыйныя тэмы. 

 

Правілы і тыя, хто іх парушае

ІЛ: Якія правілы кавярні асабліва важныя для вас?

Наталля: Мы за гэты год распрацавалі свае каштоўнасці. Напрыклад, з’явіліся актыўныя гараджане, якія займаюцца нумералогіяй. Гэта нядрэнна, але зусім не нашае. Каб аргументаваць адмову, мы спачатку распрацавалі камандай кола нашых каштоўнасцей: адукацыя, крытычнае мысленне, вольная культура, не масавая. Што там у нас яшчэ было? Хто вучыў, што я там пісала? (Смяемся). А, і даступнасць. Усе могуць прыйсці сюды са сваёй ідэяй. Нават калі мы не зможам падтрымаць, таму што яна не ўпісваецца ў нашыя каштоўнасці, мы знойдзем, куды гэтага чалавека накіраваць. І фізічная даступнасць. Ёсць у нас сярод сяброў людзі-вазочнікі, таму фізічна прастора падрыхтавана.

ІЛ: Я заўважыла, што вы называеце сваіх кліентаў сябрамі

Наталля: Так, мы кажам госці ці сябры. 

ІЛ: Да вас жа часта прыязджаюць розныя госці, вы маеце не толькі сталыя мерапрыемствы.

Наталля: Так, вось на дысках на сценах застаюцца аўтографы тых, хто прыяжджае. У нас і Бі-2 былі, яны ж бабруйскія. І шмат хто: тэатры, музыкі, таньчым розныя беларускія танцы.

ІЛ: Бывала, што больш не хочаце бачыць спікера, які ў вас выступіў?

Наталля: Так, канешне! Такіх факапаў дастаткова. Гэта бізнес, і трэба зарабляць грошы. Тэлефануюць і кажуць, што хочуць ў нас правесці імпрэзу, прыедзе такі класны чалавек: кнігі піша, вершы. Мы пагадзіліся, яго нам нават парэкамендавалі знаёмыя. Гэта была літаратурная сустрэча. І я разумею, што штосьці не так, пачынаюцца нейкія рэлігійныя захады. Мне падалося, што пачнуць рэлігійную літаратуру раздаваць. Звяртаюся да сябра, які прывез гэтых людзей. Ён адказаў, што не павінны. І тут яны пачынаюць раздаваць Біблію ў коміксах. А комікс гэты зроблены людзьмі, якія ў Амерыцы робяць Мarvel. 

Сэм: Прыгожы вельмі!

Наталля: Але гэта Біблія, гэта рэлігійная сустрэча. Мы не супраць рэлігіі, гэта была не секта, але яны нас не папярэдзілі. Гэта не тое што прапаганда, але не нашая тэма. Яшчэ бывалі ў нас сустрэчы з гэтымі ўсімі з сеткавага бізнесу. Яны ўціраюць штосьці людзям, гэта таксама нам нецікава. Часам з такім прыходзяць больш культурныя і, шчыра кажучы, дзе-нідзе мы заплюшчваем вочы, таму што яны плацяць грошы. Бываюць не заўжды прыемныя музыкі. У нас безалкагольная кавярня, і нашая аўдыторыя кажа, што прыходзіць, бо ведае, што тут не будзе побач людзей, якія п’юць. Калі на сцэну выходзяць п’яныя падлеткі – гэта непрыемна, а бывала і такое. 

ІЛ: Часта ў вас гэтае правіла парушалі?

Наталля: Нават на дзіцячыя дні народзінаў бацькі прыносілі з сабой алкаголь. Гэтага нельга зрабіць так, каб мы не заўважылі. Далей глядзім па сітуацыі. Калі яны пры гэтым паводзяць сябе стрымана і ўсё норм, ты ж не прыйдзеш і не скажаш: «Так, дзеці, збірайцеся, вашыя бацькі парушылі правілы, да пабачэння». Калі мы бачым, што людзі прыходзяць на нейкія сустрэчы ці проста ў кавярню ўжо ў стане алкагольнага ап’янення, мы просім, і яны сыходзяць. У нас такое правіла. 

погода +в бобруйске

 

Была яшчэ такая жахлівая сустрэча, калі збіраліся таксісты. У іх была працоўная сустрэча, пасля якой мы папросту выграбалі бутэлькі з-пад піва. Гэта заўсёды этычна смешная сітуацыя. Калі ты заходзіш – яны ўсё схавалі. Гэта трэба неяк злавіць. Мы на гэта паглядзелі, і другі раз ужо кажам «не». Тое ж самае з днямі народзінаў: дадаем у спіс, калі бачым, што людзі паводзяць сябе не па правілах. Не ведаю, як паводзіць сябе ў такіх сітуацыях. Але яны адзін раз прыходзяць, спрабуюць гэта зрабіць, бачаць, што тут гэта непрымальна, і ніколі не вяртаюцца.

 

мёд

 

Наша важная задача – паказаць, што па-за Менскам людзі таксама займаюцца цікавымі рэчамі. Зразумела, ёсць пэўная розніца між працай арт-прасторы ў Менску і арт-прасторы ў Бабруйску.

Наталля: У Менску больш зразумелыя мэтавыя групы. Ёсць «Корпус», дзе больш культурніцкая нефармальная тусоўка, ёсць «Галерэя Ў», дзе мастацтва. У рэгіёнах атрымліваецца, што ў адным месцы збіраецца ўсё. Гэта нядрэнна, але нам хочацца, каб мы абралі больш-менш сталую аўдыторыю. Але зрабіць такую антыкавярню ў Менску, у той канкурэнцыі, было б цяжэй, чым тут.

ІЛ: Тут канкурэнцыі няма?

Наталля: Што да прамой, то мы заўжды знаходзімся ў невялічкай канкурэнцыі з той жа дзяржавай. Можна пайсці і зрабіць мерапрыемства ў бібліятэцы. У іх не трэба плаціць арэнду. Калі б бібліятэкі пачалі гэтым займацца, актыўна прасоўваць свае прасторы, быць крэатыўнымі, то ў нас бы не было ніводнага шанцу. Але пакуль не (пасмяхаецца).

ІЛ: А ўскосная канкурэнцыя адчуваецца?

Наталля: Канешне, таму што чалавек можа вырашыць: заплаціць грошы ў антыкавярні і паглядзець нейкі нефармальны тэатр ці заплаціць гэтыя грошы, каб правесці вечар проста ў кавярні і з’есці круасан. На жаль, у бюджэце нашага чалавека няма грошай і на тэатр, і на круасан. Гэта ўсё ідзе ў адзін расходны артыкул як адпачынак. Чалавек зазвычай у тыдзень выходзіць кудысьці толькі адзін раз і не заўжды сюды. Таму, канешне, канкурэнцыя ёсць. Мы бачым, як людзі, якія маглі б прыйсці да нас у аўторак, пайшлі гуляць усім тлумам у «МазгаБойню». 

ІЛ: Вы нават сочыце за сваімі гасцямі!

Наталля: (Пасмяхаецца). Так, мы ўсё бачым у сторыз Instagram. Туды пайшоў, сюды пайшоў, а да нас не прыходзіць. 

ІЛ: Але падаецца, што вам гэтая канкурэнцыя падабаецца.

Наталля: Канешне, калі нейкая канкурэнцыя з’яўляецца, значыць горад развіваецца, расце суполка актыўных грамадзян. Гэта нашая мэта. 

ІЛ: Чаму вы тут, у Бабруйску?

Сэм: Мне нецікава ехаць туды, дзе ўсё ёсць. Цікавей рабіць гэта там, дзе я знаходжуся. 

Наталля: Вось кажуць, што ў нас цэнтралізацыя, але ёсць і працэс глабалізацыі. З аднаго боку ты можаш паехаць куды заўгодна, а з іншага, усё гэта можа быць побач з табой у любой корцы. Таму я тут. Шчыра веру ў тое, што не месца, а людзі, толькі людзі могуць зрабіць цябе шчаслівым.

 

рэгіёны

 

«Усе пагаджаліся ехаць у Бабруйск хоць зараз. Бабруйск лічыўся цудоўным, высокакультурным месцам», – гэта цытата з «Залатога цяля» добра апісвае нашу паездку. На нашай дарозе сустрэліся адкрытыя людзі, шмат цікавых месцаў. Карціны бабруйскіх мастакоў у галерэі мастацтваў таксама прыемна ўразілі. Таму мы не маглі не прывезці адтуль думкі некаторых жыхароў пра свой горад.

эйнштейн

 

Варвара, настаўніца музыкі, 46 год
«Мне падабаецца месца на беразе Беразіны. Яшчэ нашая Сацыялка (гандлёвая вуліца), яе называюць «Арбат». Падаецца, Бабруйск – вялікі горад. Па насельніцтву пасля абласных ён самы вялікі, тут такі рытм жыцця. Але калі прыязджаеш у Менск – там яшчэ хутчэй, і ты адчуваеш гэты дыскамфорт, дысбаланс. Калі вяртаешся дадому, думаеш: «Божа, вось гэта роднае месца».

Вікторыя, беспрацоўная, 27 год
«Часам з’яўляліся думкі з’ехаць у Менск, але гэтае жаданне хутка заканчваецца, бо ўсё роўна на выходныя хочацца паехаць у больш ціхія гарады ці ўвогуле ў вёску».

Андрэй, працуе ў краме «Kickcross», 27 год
«Вельмі прыгожая нашая Бабруйская крэпасць, яе хутка загажываюць, але мы там часам прыбіраем. Мне не падабаецца, што дзяржава прымушае працаваць замест іншых. Бачыце, звонку ізноў лісцем закідала – гэта праца дворніка. Аднак сёння заходзілася санстанцыя, бо ў іх праезд а трэцяй будзе – трэба падмесці. Я думаў жыць у Менску, калі вучыўся там, але перахацеў. Калі раніцай ехаў з працы,  убачыў, як шмат хто едзе з такім выразам твару: я вас пазабіваю. Тут негатыву менш, таму што і людзей менш». 

Лізавета, вучаніца гімназіі №3, 12 год
«Я люблю Дарослы парк каля кінатэатра «Мір». Мне ў Бабруйску падабаецца: тут усё знаёмае, усё сваё, сябры».

Элерыя, вучаніца гімназіі №3, 12 год
«У мяне таксама любімы Дарослы парк. Але хочацца скончыць вучобу і ўжо пераехаць у Менск. Я нарадзілася і жыла ў Менску да 10 год. У Бабруйску на самой справе нічога дасягнуць нельга. Яшчэ тут рэдка прыбіраюць смецце, тут больш хамаў».

Генадзь, старэйшы навуковы супрацоўнік, 60 год
«Я часта бываю ў Менску, у мяне там сын жыве і шмат розных спраў. Але сам жыць у Менску не хацеў бы: вялікі горад, вельмі шмат людзей, дынаміка, гам, машыны. Я патрабую спакою, калі ёсць штосьці ціхае, дзе можна адпачнуць душой. А называць любімае месца ў нашым горадзе нават не буду: гэта як выбіраць між правай і левай рукой».

Марына, наглядчыца мастацкага музею, 48 год
«Мне падабаецца лядовы палац, там вельмі добрая энергетыка, папросту добра. Назаву такую дробязь: не хапае лавак на вуліцы».

Зміцер, працуе ў «Бабруйскпраект» – праектнай арганізацыі грамадскіх прамысловых будынкаў, 33 гады
«Мне падабаецца раёньчык каля чырвонай вежы. У нас ёсць вялікі мінус: у горадзе шмат прамысловасці, выкіды ў атмасферу, ад якіх ідзе нейкі пах. Але ў Менск не хочацца, бо горад вялікі, машын шмат, мітусня. Тут усё блізка да дому».

Ганна, у дэкрэты, 33 гады
«Вельмі захапляюся раёньчыкам, які знаходзіцца на прадмесцю нашай Бабруйскай крэпасці, вуліца Тухачэўскага. Там вельмі старыя казармы, якія былі пабудаваныя разам з нашай крэпасцю ў XIX стагоддзі. Паміж імі панатыкана хрушчовак, але калі стаяць спінай да хрушчоўкі, то вельмі зелена, вельмі спакойна і ўтульна. Згаджуся з мужам, бо мы ўвесь час спрачаемся, хто гэтым разам зрабіў выкіды. Часам нейкі пах у паветры. Мне пад Бабруйскам не падабаецца сметнік гарбарні, а ён каля заказніку «Дубрава». Ты прыязджаеш туды: там дубы, ландышы, але амбрэ такое, што ух! Насамрэч я пераехала з Менску за мужам, калі скончыла ўніверсітэт. Вельмі добра абжылася ў Бабруйску, але ўсё ж такі, трэба яшчэ гадкоў дзесяць на тое, каб адчуць тое самае, што мой муж».

Наталля, заснавальніца антыкавярні «1387», 36 год
«Дом Купчыхі Кацнэльсан амаль 5 год стаіць без гаспадара. Гэта боль актыўных гараджан. Там 500 квадраных метраў. Будынак даволі вялікі. Паміж сабой мы яго называем «зялёная бібліятэка», таму што яна там раней была. Я вырасла ў гэтай бібліятэцы. Можна было б зрабіць нейкі хаб ці культурны кластар. Але ў нас у горадзе не хапае ўсё ж такі вузкіх спецыялістаў, а каб яны яшчэ і ў культуры нешта разумелі, каб гэта былі гісторыкі. Ёсць ідэя зладзіць хакатон, каб сабраць каманды, дзе былі б і гарадскія актывісты, і спецыялісты. Узяць гэты план будынку і зладзіць мазгавы штурм наконт таго, што з ім можна зрабіць. Канешне, трэба не зацягваць, таму што гэта драўляны будынак, ён і так доўга стаіць. Будзе жахліва , калі нешта з ім здарыцца. Насамрэч у нас у Бабруйску ёсць яшчэ шмат усяго цікавага. Пра гэта можна распавядаць, паказваць вельмі-вельмі доўга». 

 

 

Сообщение Бабруйск – бабры, мастакі, 1387 появились сначала на Интересные люди.

]]>
https://ilinterviews.com/bobruisk/feed/ 0